У заключным дамашнім матчы адборачнага турніру чэмпіянату свету-2010 па футболе зборная Беларусі разграміла Казахстан з лікам 4:0.
Гульня прайшла 10 кастрычніка ў Брэсце.
Мячы забілі: Максім Бардачоў (23), Цімафей Калачоў (69, 90 3) і Леанід Ковель (86).
Зборная Беларусі выступала ў такім складзе: Жаўноў, Кульчы (капітан) (Радзівонаў, 89), Калачоў, Юрэвіч, Амельянчук, Карніленка, Кутузаў (Ковель, 73), Бардачоў (Крывец, 83), Шытаў, Сасноўскі, Верховцов.
Статыстыка матчу (падлік БелаПАН): удары па варотах - 21:7, з іх у створ брамы - 8:1, вуглавыя ўдары - 5:0, штрафныя - 9:14, афсайды - 0:0, укідання з аута - 15: 16.
1 красавіка ў Алматы Беларусь выйграла ў Казахстана з лікам 5:1.
Зборная Украіны на сваім полі ў Днепрапятроўску абыграла ангельцаў з лікам 1:0
Адзіны гол на 29-й хвіліне у гаспадароў забіў Сяргей Назаранка.
За тур да канца адборачнага цыкла чэмпіянату свету-2010 турнирное становішча ў групе 6 выглядае наступным чынам: 1.Англия - 24 ачкі (9 гульняў). 2.Украина - 18 (9). 3.Хорватия - 17 (9). 4.Беларусь - 13 (9). 5.Казахстан - 6 (9). 6.Андорра - 0 (9).
Заключны матч адборачнага турніру ЧС-2010 Беларусь правядзе 14 кастрычніка ў Лондане супраць ангельцаў. Сустрэча сапернікаў у Менску 15 кастрычніка мінулага года завяршылася перамогай каманды Фабіё Капэла - 3:1.
