Міліцыя Гродна забараніла беларусам бясплатна абдымацца
Міліцыя спыніла акцыю “Бясплатныя абдымкі”, якую праводзіла на адной з цэнтральных вуліц Гродне мясцовая моладзь. Як піша выданне “Твой стыль”, нагодай для гэтага стала адсутнасць дазволу на правядзенне мерапрыемства.
На Савецкай вуліцы горада Гродна сабраліся не менш за 10 дзяўчат і юнакоў з плякатамі, якія прапаноўвалі мінакам абдымацца. Аб акцыі, мэтай якой арганізатары назвалі станоўчыя эмоцыі, яны дамовіліся ў сацыяльнай сеткі “ВКонтакте”.
Удзельнікі акцыі распавялі журналістам, што ў бліжэйшы час не плануюць праводзіць мерапрыемствы, у по крайней мере, у цэнтры горада.
Акцыі бясплатных абдымак праводзяцца па ўсім свеце з 2004 года. Асабліва папулярныя яны сталі пасля таго, як аўстралійская група Sick Puppies зняла на сваю песню кліп, прысвечаны гэтай кампаніі. Да моманту напісання дадзенай нататкі колькасць праглядаў гэтага кліпа на YouTube перавышае 53 мільёны.
